Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дэндролаг, ✂, м.

Спецыяліст па дэндралогіі.

дэнцін, ✂, м. (спец.).

Касцяная тканка зуба.

дэпазіт, ✂, м. (спец.).

Грошы або каштоўныя паперы, якія ўносяцца ў крэдытную ўстанову для захавання або з спецыяльнай мэтай.

|| прым. дэпазітны, ✂.

дэпанент, ✂, м. (спец.).

Асоба, якая ўнесла дэпазіт.

|| прым. дэпаненцкі, ✂.

дэпаніраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

  1. Унесці (уносіць) у якасці дэпазіту.

  2. Перадаць (перадаваць) на захаванне (ратыфікацыйныя граматы).

|| наз. дэпаніраванне, ✂.

дэпартаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Выгнаць (выганяць), выдаліць (-ляць) з краіны.

  • Д. супрацоўніка пасольства.

|| наз. дэпартацыя, ✂.

дэпартамент, ✂, м.

  1. У некаторых краінах — аддзел міністэрства, вышэйшай дзяржаўнай установы.

    • Дзяржаўны д. (назва міністэрства дзяржаўных спраў у ЗША).
  2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Францыі.

|| прым. дэпартаменцкі, ✂.

дэпеша, ✂, ж.

  1. Тое, што і тэлеграма (уст.).

  2. Спешнае дыпламатычнае паведамленне (спец.).

дэпо, нескл., н.

  1. Будынак для стаянкі і рамонту лакаматываў і вагонаў.

    • Лакаматыўнае д.
  2. Будынак для пажарных машын.

    • Пажарнае д.

|| прым. дэпоўскі, ✂.

дэпрэсіўны, ✂, (спец.).

Звязаны з дэпрэсіяй, які выражае дэпрэсію.

  • Д. стан.

|| наз. дэпрэсіўнасць, ✂.