Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

галантарэя, , ж., зб.

Агульная гандлёвая назва дробных прыналежнасцей туалету (гальштукі, істужкі, пальчаткі, ніткі, гузікі і пад.).

|| прым. галантарэйны, .

  • Г. аддзел.

галантны, .

Ветлівы, далікатны, ласкавы.

  • Г. малады чалавек.

|| наз. галантнасць, .

галаруч, прысл. (разм.).

Без рукавіц, з голымі рукамі.

галас, , м. (разм.).

Бязладны шматгалосы крык, бязладная размова.

галасаваць, ; незак.

  1. за каго-што. Падаваць голас (у 5 знач.).

    • Г. за дэлегата.
  2. Ставіць на галасаванне; выбіраць, рашаць шляхам галасавання.

    • Г. праект пастановы сходу.
  3. Спыняць машыну ўзняццем рукі (разм.).

    • Г. на шашы.

|| зак. прагаласаваць, .

|| наз. галасаванне, .

  • Тайнае г.

галасісты, .

Які валодае моцным і гучным голасам.

  • Галасістыя хлопцы.
  • Г. баян (звонкі, гучны).

|| наз. галасістасць, .

галасіць, ; незак.

  1. Голасна і нараспеў плакаць, прыгаворваючы (напр. у час пахавальнага абраду).

    • Г. па нябожчыку.
  2. Ствараць гукі, падобныя на галашэнне.

    • Галасіла завіруха.

|| наз. галашэнне, .

галаслоўны, .

Не пацверджаны фактамі, доказамі.

  • Галаслоўныя сцвярджэнні.

|| наз. галаслоўнасць, .

галаўня1, , ж. (разм.).

Вялікая галавешка.

галаўня2, , ж.

Хвароба хлебных злакаў.

|| прым. галаўнёвы, .