Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адквітне́ць, ✂; зак.

  1. Скончыць квітнець, цвісці; адцвісці.

    • Адквітнелі каштаны.
  2. перан. Пражыць маладыя гады, страціць свежасць, пастарэць.

адкі́даць, ✂; зак.

Адкінуць за некалькі разоў.

  • А. дровы з двара.

|| незак. адкідаць, ✂.

адкідны́, ✂.

Які адкідваецца, прымацаваны адным краем.

  • З адкідным верхам машына.
  • Адкідное крэсла.

адкі́ды, ✂.

Непрыгодныя рэшткі чаго-н., адходы.

  • Скрыня для акідаў.
  • А. вытворчасці.
  • А. грамадства (перан.).

|| прым. адкідны, ✂.

адкі́нуцца, ✂; зак.

  1. Адхіліцца, адваліцца назад тулавам.

    • А. на спінку крэсла.
  2. Раптоўна адчыніцца, адпасці, адсунуцца ў бок.

    • Адкінуліся дзверцы.
    • Адкінуліся шторы.
  3. Вярнуцца зноў (пра хваробу).

    • Адкінулася гарачка.
  4. перан. Адвярнуцца.

    • Адкінуліся кавалеры, засталася адна.

|| незак. адкідвацца, ✂.

адкі́нуць, ✂; зак.

  1. Кінуць убок.

    • А. камень.
  2. перан. Не прыняць, адмовіцца ад чаго-н. (разм.).

    • Добрую рэч ніхто не адкіне.
    • А. сумненні.
  3. перан. Атакуючы, прымусіць адступіць.

    • А. ворага далёка назад.
  4. Адкрыць, адвесці ўбок, адвярнуць, закінуць назад.

    • А. века скрыні.
    • А. галаву.
  5. Зменшыць на пэўную колькасць, адняць.

    • А. сотню рублёў.
  6. ас. і безас., каго-што.

    • Вярнуцца (пра хваробу).
    • Грып яго адкінуў.
  7. Адбіць, стварыць (цень, святло і пад.).

    • Сад адкінуў густы цень.

◊

  • Адкінуць хвост (капыты) (разм.) — захварэць, памерці.

|| незак. адкідваць, ✂.

адкіпе́лы, ✂.

Які згус, ссеўся пры кіпенні.

  • Адкіпелае малако.

адкіпе́ць, ✂; зак.

  1. Згуснуць, ссесціся ад кіпення.

    • Малако адкіпела.
  2. перан. Супакоіцца, уціхнуць.

    • Адкіпела на сэрцы (безас.).

|| незак. адкіпаць, ✂.

адкла́д, ✂, м.

Перанясенне на больш позні тэрмін; адтэрміноўка.

  • А. не ідзе на лад (прыказка).

адклада́нне, ✂, н.

  1. гл. адкласціся.

  2. Тое, што і адклады.