Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спасаўка, , ж.

Сорт груш, якія паспяваюць к Спасу.

спасвіць, ; зак.

Зрабіць патраву або зрасходаваць на падножны корм.

  • С. зялёную траву скацінай.

|| незак. спасваць, .

|| наз. спасванне, .

спаслацца, ; зак.

Указаць на каго-, што-н. у апраўданне ці ў пацвярджэнне чаго-н.

  • С. на аўтарытэтныя крыніцы.

|| незак. спасылацца, .

|| наз. спасылка, і спасыланне, .

спасці, ; зак.

  1. Упасці ўніз, аддзяліўшыся ад чаго-н., не ўтрымаўшыся на чым-н.

    • Абруч спаў з кадушкі.
    • Цяжар з душы спадзе (перан.).
  2. Пайсці на спад, панізіцца ва ўзроўні (пасля паводкі).

    • Пасля паводкі вада спала.
    • Пухліна на руцэ спала (зменшылася).
  3. Стаць меншым у сіле праяўлення.

    • К вечару тэмпература ў дзіцяці спала.

  • Спасці з цела (твару) (разм.) — схуднець.

|| незак. спадаць, .

|| наз. спад, .

спасцігнуць, ; зак. (разм.).

  1. Усвядоміць, зразумець, пранікнуць у сутнасць чаго-н.

    • С. філасофскі сэнс рамана.
  2. Выпасці на долю каго-, чаго-н., здарыцца з кім-, чым-н. (пра што-н. дрэннае, непрыемнае).

    • Бяда спасцігла іх сям’ю.

|| незак. спасцігаць, .

|| наз. спасціжэнне, .

спасылка, , ж.

  1. гл. спаслацца.

  2. Цытата з тэксту або ўказанне крыніцы, на якую спасылаюцца.

    • С. даецца ў канцы раздзела.

|| прым. спасылачны, .

спатканне, , н.

  1. гл. спаткацца, -ць.

    • Нечаканае с.
  2. Звычайна сустрэча закаханых асоб.

    • Дзяўчына спяшаецца на с.

  • Да спаткання — да сустрэчы.

спаткацца, ; зак.

  1. Трапіцца насустрач, сысціся з кім-н., рухаючыся з супрацьлеглых бакоў.

    • С. на вуліцы.
  2. Сысціся для спартыўнай барацьбы, спаборніцтва.

    • Спаткаліся мацнейшыя шахматысты.
  3. Выявіцца, трапіцца.

    • У кнізе спаткаліся вельмі цікавыя месцы.

|| незак. спатыкацца, .

|| наз. спатканне, .

спаткаць, ; зак.

  1. Убачыць, ідучы насустрач або прыйшоўшы куды-н.

    • С. аднавяскоўца ў горадзе.
  2. Выйсці прывітаць каго-н., прыняць.

    • С. гасцей ля веснічак.
  3. Дачакацца наступлення, з’яўлення, надыходу і пад. чаго-н.

    • С. Новы год у цягніку.
    • С. світанне ў полі.
  4. Спасцігнуць каго-н.

    • Спаткала яго нейкае ліха.

|| незак. спатыкаць, .

|| наз. спатканне, .

спаткі, выкл.

Звычайна ў звароце да дзяцей або ў паэтычным выразе: спаць.

  • Пара, сынку, с.