Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бураве́снік, ✂, м.

Марская птушка з загнутай дзюбай, вузкімі і доўгімі крыламі.

бураві́к, ✂, м.

Спецыяліст па буравых работах.

буравы́, ✂.

Які мае адносіны да бурэння, зроблены ў выніку бурэння.

  • Буравая ўстаноўка.

бура́к, ✂, м.

  1. Агародная расліна сямейства лебядовых.

    • Палоць буракі.
  2. Караняплоды гэтай расліны, якія выкарыстоўваюцца як корм, харч, сыравіна.

    • Убіраць буракі камбайнам.

○

  • Цукровыя буракі — сорт буракоў, з якіх вырабляюць цукар.

|| памянш. бурачок, ✂.

|| прым. бурачны, ✂ і бураковы, ✂.

  • Бурачны колер (лілова-чырвоны).
  • Бураковы сок.

буракаво́д, ✂, м.

Спецыяліст па вырошчванню буракоў.

буракаво́дства, ✂, н.

Развядзенне і вырошчванне буракоў.

|| прым. буракаводчы, ✂.

  • Б. саўгас.

буракасе́йны, ✂.

Які сее і вырошчвае буракі (звычайна цукровыя).

  • Б. раён.

буракаўбо́рачны, ✂.

Які мае адносіны да ўборкі буракоў.

  • Б. камбайн.

бурало́м, ✂, м.

Лес, дрэвы, паваленыя бурай.

|| прым. бураломны, ✂.

бура́н, ✂, м.

Снежная бура, завіруха ў стэпе.

  • Узняўся б.

|| прым. буранны, ✂.