Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абвары́ць, ; зак.

  1. Паварыць крыху.

    • А. мяса.
  2. Абліць варам, апячы гарачай вадой.

    • А. рукі.

|| незак. абварваць, .

|| звар. абварыцца, .

|| незак. абварвацца, .

|| наз. абварванне, .

абвастры́цца, ; зак.

  1. Стаць больш тонкім, вострым, завастрыцца (пра рысы твару).

    • Скулы абвастрыліся.
  2. Стаць больш успрымальным.

    • Зрок абвастрыўся.
  3. Стаць больш моцным, цяжкім.

    • Хвароба абвастрылася.
  4. Стаць больш напружаным.

    • Супярэчнасці абвастрыліся.
    • Барацьба на шахматным турніры абвастрылася.

|| незак. абвастрацца, .

|| наз. абвастрэнне, .

абвастры́ць, ; зак.

  1. Зрабіць больш вострым, успрымальным.

    • А. пільнасць.
    • А. слых.
  2. Зрабіць больш моцным, цяжкім.

    • А. боль.
    • А. хваробу.
  3. Зрабіць больш напружаным.

    • А. супярэчнасці.
    • А. адносіны.

|| незак. абвастраць, .

|| наз. абвастрэнне, .

абве́зці, ; зак.

  1. Правезці вакол чаго-н.

    • А. турыстаў вакол горада.
  2. Правезці кружным шляхам, мінаючы што-н.

  3. Развозячы ва ўсе пункты, азнаёміць з чым-н.

    • А. загад па брыгадах.

|| незак. абвозіць, .

|| наз. абвоз, .

абве́ргнуць, ; зак.

Даказаць непраўдзівасць, памылковасць чаго-н.

  • А. абвінавачанне.

|| незак. абвяргаць, .

|| наз. абвяржэнне, .

абве́сны:

  • абвесны лад — у граматыцы: сукупнасць асабовых форм дзеяслова, якія паказваюць на наяўнасць дзеяння ў сучасным, мінулым і будучым часе.

абве́стка, , ж.

Тое, што і аб’ява.

  • А. пра сход.

абве́сці, ; зак.

  1. Правесці вакол або міма чаго-н.

    • А. вакол возера.
  2. У футболе, хакеі: ведучы мяч, шайбу, абысці праціўніка.

  3. каго-што і без дапаўнення. Правесці чым-н. вакол чаго-н., зрабіць кругавы рух.

    • А. указкаю граніцы краіны.
  4. Водзячы каго-н., пабываць у многіх месцах.

    • А. дзяцей па ўсіх музеях.
  5. што чым. Акружыць, абрысаваць што-н.

    • А. талерку залатым абадком.
  6. што чым. Абнесці, абгарадзіць чым-н. навокал.

    • А. плотам агарод.
  7. Абдурыць, ашукаць (разм.).

    • А. пакупніка.

  • Абвесці вакол пальца каго (разм.) — спрытна, хітра, ашукаць каго-н.

|| незак. абводзіць, .

|| наз. абвядзенне, , абвод, і абводка, .

абве́траць, ; зак.

Тое, што і абветрыцца.

  • Твар абветраў.
  • Снапы абветралі.

абве́трыцца, ; зак.

  1. Зрабіцца агрубелым, шурпатым ад ветру (пра твар, губы і пад.).

    • Твар абветрыўся.
  2. Абсохнуць на ветры.

    • Збажына абветрылася.

|| незак. абветрывацца, .