абве́сці, ; зак.

  1. Правесці вакол або міма чаго-н.

    • А. вакол возера.
  2. У футболе, хакеі: ведучы мяч, шайбу, абысці праціўніка.

  3. каго-што і без дапаўнення. Правесці чым-н. вакол чаго-н., зрабіць кругавы рух.

    • А. указкаю граніцы краіны.
  4. Водзячы каго-н., пабываць у многіх месцах.

    • А. дзяцей па ўсіх музеях.
  5. што чым. Акружыць, абрысаваць што-н.

    • А. талерку залатым абадком.
  6. што чым. Абнесці, абгарадзіць чым-н. навокал.

    • А. плотам агарод.
  7. Абдурыць, ашукаць (разм.).

    • А. пакупніка.

  • Абвесці вакол пальца каго (разм.) — спрытна, хітра, ашукаць каго-н.

|| незак. абводзіць, .

|| наз. абвядзенне, , абвод, і абводка, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)