Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

уцешны, .

Які прыносіць уцеху, радасны, прыемны.

  • Уцешныя моманты жыцця.
  • Уцешная мелодыя.

|| наз. уцешнасць, .

уцешыць, ; зак.

Спагадай, спачуваннем палегчыць каму-н. гора, цяжкае становішча; парадаваць, абрадаваць чым-н.

  • У. дзіця.
  • Яе пісьмо нас уцешыла.

|| незак. уцяшаць, .

|| звар. уцешыцца, .

|| незак. уцяшацца, .

|| наз. уцяшэнне, .

уцёкі, .

  1. Хуткі беспарадкавы адыход, адступленне.

    • У. недабітых варожых часцей.
  2. Тайнае самавольнае знікненне з месца абавязковага знаходжання дзе-н.

    • У. з палону.

уцёмную, прысл.

У картачнай гульні: не паглядзеўшы сваіх карт.

  • Гуляць у.
  • Дзейнічаць у. (перан. наўдачу, наўгад).

уцёс, , м.

Стромая скала.

  • Гранітны ў.

уцёсісты, .

Багаты ўцёсамі, скалісты.

  • У. бераг.

|| наз. уцёсістасць, .

уцінак, , м.

Абрубак.

  • У. дрэва.

уціск, , м.

  1. гл. уціскаць ​2.

  2. Грубае абмежаванне ў правах, прыгнёт.

    • Сацыяльны ў.
    • Каланіяльны ў.

уціскаць, ; незак.

Груба абмяжоўваць свабоду, правы каго-н., прыгнятаць.

  • У. слабых.

|| наз. уціск, .

уціснуцца, ; зак.

  1. Паглыбіцца, улезці ў глыб, унутр чаго-н.

    • У. ў зямлю.
  2. З цяжкасцю ўвайсці, пранікнуць у што-н. цеснае, запоўненае.

    • У. ў аўтобус.
  3. Цесна абвязаць сябе чым-н. (разм.).

    • У. папружкай.
  4. перан. Якім-н. чынам уладкавацца куды-н. (разм.).

    • Уціснуўся ў тэхнікум.

|| незак. уціскацца, .