Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адгарэ́ць, ✂; зак.

  1. Кончыць гарэць.

  2. Перагарэўшы, адваліцца, адпасці.

    • Сук адгарэў.
  3. перан. Скончыцца, мінуцца.

    • Усё адышло, адгарэла.

|| незак. адгарваць, ✂ і адгараць, ✂.

адгасці́ць, ✂; зак.

  1. Пагасціць некаторы час.

    • Цэлы месяц адгасціў у сяброў.
  2. Скончыць гасціць.

адгасцява́ць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і адгасціць.

адглыну́ць, ✂; зак. (разм.).

Адпіць, крыху глынуўшы.

  • А. вады.

адглянцава́ць, ✂; зак.

Навесці глянец, бляск на што-н.

  • А. паркет.

адгні́сці, ✂; зак.

Тое, што і адгніць.

адгні́ць, ✂; зак.

Згніўшы, адваліцца, адпасці.

  • Сукі на дрэве адгнілі.

|| незак. адгніваць, ✂.

адго́да, ✂, ж. (разм.).

Аддзяка, адплата за што-н.

  • Быць у адгодзе.

адго́н, ✂, м.

  1. гл. адагнаць.

  2. Малако, з якога сепаратарам адагнана, аддзелена смятана.

    • Наліць парасятам адгону.
  3. Пра жывёлу: знаходжанне на пашы, не ў памяшканнях (спец.).

    • Авечкі на адгоне.

|| прым. адгонны.

  • Адгонная жывёлагадоўля.

адго́р’е, ✂, н.

Адгалінаванне асноўнага горнага ланцуга.

  • Адгор’і Карпат.