сентыменталізм, ✂, м.
-
Напрамак у літаратуры і мастацтве 18 — пач. 19 стст., які характарызуецца асаблівай увагай да духоўнага жыцця
чалавека, пачуццёвасцю і ідэалізаваным паказам людзей, жыццёвых сітуацый, прыроды.
-
Сентыментальныя (у 2 знач.) адносіны да чаго-н. (кніжн.).
|| прым. сентыменталісцкі, ✂.
сентыменталіст, ✂, м.
Прадстаўнік сентыменталізму (у 1 знач.).
|| прым. сентыменталісцкі, ✂.
сентыментальнічаць, ✂; незак. (разм.).
-
Быць сентыментальным (у 2 знач.).
-
перан., з кім. Абыходзіцца з кім-н. празмерна мякка, паблажліва.
- Не сентыментальнічай з гэтым гультаём!
сентыментальны, ✂.
-
Заснаваны на прынцыпах сентыменталізму (у 1 знач.).
-
Залішне чуллівы, які можа лёгка расчуліць.
-
Прасякнуты залішняй чуллівасцю.
|| наз. сентыментальнасць, ✂.
сентэнцыйны, ✂, ж. (кніжн.).
Павучальны, які мае ў сабе сентэнцыю.
|| наз. сентэнцыйнасць, ✂.
сентэнцыя, ✂, ж. (кніжн.).
Выслоўе павучальнага характару.
- Выслухаць чые-н. сентэнцыі.
сеньярыта, ✂, ж.
У іспанамоўных краінах — дзяўчына, паненка (зварот або форма ветлівага ўпамінання).
сепаратар, ✂, м.
Апарат для вылучэння аднаго якога-н. рэчыва з саставу другога (напр. смятанкі з малака).
|| прым. сепаратарны, ✂.