Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абвадня́льны, ✂, (спец.).

Які служыць для абваднення.

  • А. канал.
  • Абвадняльная сістэма.

абва́жыцца, ✂; зак. (разм.).

Памыліцца не ў сваю карысць пры ўзважванні чаго-н.

|| незак. абважвацца, ✂.

абва́жыць, ✂; зак.

Адпускаючы каму-н. тавар, недаважыць.

  • А. пакупніка.

|| незак. абважваць, ✂.

|| наз. абважванне, ✂.

абва́л, ✂, м.

  1. Падзенне будынка і пад. або часткі якой-н. вялікай масы.

    • А. сцяны.
    • А. на шахце.
  2. Снежная лавіна або абломкі скал, камяні, якія абрушваюцца з гор.

    • А. у гарах.

|| прым. абвальны.

абвалачы́, ✂; зак.

  1. Ахутаць, пакрыць сабой з усіх бакоў, зацягнуць.

    • Хмары абвалаклі ўсё неба.
  2. Правалачы, працягнуць каго-, што-н. вакол чаго-н.

    • А. вакол хаты.

|| незак. абвалакаць, ✂ і абвалакваць, ✂.

абвалачы́ся, ✂; зак.

  1. Ахутацца, пакрыцца чым-н.

    • Неба абвалаклося хмарамі.
  2. Абысці (з цяжкасцю; разм.).

    • Ледзь абвалокся вакол балота.

|| незак. абвалакацца, ✂ і абвалаквацца, ✂.

абва́лісты, ✂.

Які лёгка абвальваецца.

  • А. бераг.

абвалі́цца, ✂; зак.

Абрынуцца, разбурыцца.

  • Столь абвалілася.
  • Бераг абваліўся.

|| незак. абвальвацца, ✂.

абвалі́ць, ✂; зак.

  1. Абурыць, абрушыць што-н.

    • А. старыя сцены.
    • А. падмыты вадою бераг.
  2. Паваліць каго-, што-н.

    • А. дрэва.
  3. Адолець у барацьбе.

    • Спрытна схапіў яго, абваліў на падлогу.

|| незак. абвальваць, ✂.

|| наз. абвальванне, ✂.

абвандрава́ць, ✂; зак.

Абысці, аб’ездзіць, вандруючы, нейкую тэрыторыю, пабываць у многіх мясцінах.

  • А. усю Еўропу.