Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

станс, , м.

  1. Вершаваная страфа з чатырох радкоў, якая мае закончаную думку.

  2. мн. Верш, які складаецца з такіх строф.

станцыя, , ж.

  1. Пункт, месца прыпынку паяздоў і іншых транспартных сродкаў.

    • Чыгуначная с.
    • С. метро.
  2. Адлегласць паміж двума такімі суседнімі пунктамі, перагон.

    • Праехалі яшчэ дзве станцыі.
  3. Назва спецыяльнай установы, якая абслугоўвае насельніцтва, арганізацыі раёна, тэрыторыі ў якіх-н. адносінах.

    • Тэлефонная с.
    • Санітарная с.
    • Паштовая с.
  4. Перасоўная лабараторыя.

    • Касмічная с.
    • Аўтаматычная с.

|| прым. станцыйны, .

станчыць, ; зак.

Зрабіць вельмі тонкім.

|| незак. станчаць, .

станчэць, ; зак.

Стаць вельмі тонкім.

|| наз. станчэнне, .

стапа1, , ж.

У вершаскладанні: спалучэнне націскнога з адным ці двума ненаціскнымі складамі, якое заканамерна паўтараецца ў вершаваным радку.

стапа2, , ж.

Адзінка падліку пісчай паперы, роўная 1000 лістоў (да ўвядзення метрычнай сістэмы раўнялася 480 лістам).

|| прым. стапавы, .

стапель, , м.

Бетанаваны памост на верфі, які размешчаны нахільна да вады і прызначаны для зборкі, рамонту і спуску суднаў на ваду.

|| прым. стапельны, .

стапіць, ; зак.

Падаграваючы разам, змяшаць адно з другім.

  • С. воск з салам.

|| незак. стопліваць, .

стаптацца, ; зак.

Знасіцца, стаць непрыгодным для носкі (пра абутак).

  • Боты стапталіся.

|| незак. стоптвацца, .

стаптаць, ; зак.

  1. гл. таптаць.

  2. Доўга носячы, знасіць або скрывіць на адзін бок (пра абутак).

    • С. боты.

|| незак. стоптваць, .