станцыя, , ж.

  1. Пункт, месца прыпынку паяздоў і іншых транспартных сродкаў.

    • Чыгуначная с.
    • С. метро.
  2. Адлегласць паміж двума такімі суседнімі пунктамі, перагон.

    • Праехалі яшчэ дзве станцыі.
  3. Назва спецыяльнай установы, якая абслугоўвае насельніцтва, арганізацыі раёна, тэрыторыі ў якіх-н. адносінах.

    • Тэлефонная с.
    • Санітарная с.
    • Паштовая с.
  4. Перасоўная лабараторыя.

    • Касмічная с.
    • Аўтаматычная с.

|| прым. станцыйны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)