Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэзаніраваць, ; незак.

Знаходзіцца ў стане рэзанансу (у 1 і 2 знач.).

  • Струны раяля рэзаніруюць.

рэзаны, .

  1. Парэзаны на кавалкі.

    • Р. сыр.
  2. у знач. прым. Нанесены рэжучай зброяй.

    • Рэзаная рана.
    • Крычаць як рэзаны.
  3. Накіраваны коса, убок (пры гульні ў тэніс, валейбол і пад.).

    • Р. ўдар.
    • Р. мяч.

рэзацца, ; незак.

  1. Рэзаць сябе чым-н. вострым.

    • Р. брытвай.
  2. Рэзаць, рабіць балюча, муляць (разм.).

    • Пад кашуляй рэжацца колас.
  3. Пра зубы, рогі: праразацца.

  4. Біцца халоднай зброяй або (перан.) моцна сварыцца (разм.).

  5. у што. Гуляць з азартам у якую-н. гульню (разм.).

    • Р. ў карты.
    • Р. ў шашкі.

рэзаць, ; незак.

  1. Раздзяляць на часткі, аддзяляць ад цэлага чым-н. вострым.

    • Р. нажом хлеб.
    • Р. сала.
    • Р. на кавалкі.
    • Р. метал.
    • Р. дровы (пілаваць).
    • Р. камунікацыі (перан. перарываць, парушаць).
    • Р. па жывым (таксама перан. дзейнічаць жорстка).
  2. Рабіць надрэз, разразаць, а таксама (разм.) аперыраваць.

    • Р. нарыў.
  3. Забіваць чым-н. вострым.

    • Р. авечку.
    • Р. курэй.
    • Воўк рэзаў авечак (загрызаў; разм.).
    • Без нажа рэжа хто-н. каго-н. (перан. ставіць у цяжкае, бязвыхаднае становішча; разм.).
  4. перан. Ставіць у бязвыхаднае становішча; губіць (разм.).

    • Р. мой праект.
  5. што., па чым. Рабіць адбітак каго-, чаго-н. на паверхні чаго-н. вострым інструментам; вырабляць вырэзваннем.

    • Р. па дрэве.
    • Р. на медзі.
  6. Прычыняць рэзкі боль, уразацца ў цела; непрыемна дзейнічаць на вочы, слых і пад. (пра вецер, святло, гук і пад.).

    • Цвік рэжа ў боце нагу.
    • Каўнер рэзаў шыю.
    • Зыркае сонца рэзала вочы.
    • Яго голас рэжа слых.
  7. безас., што.

    • Пра адчуванне рэзі.
    • Рэжа ў жываце.
  8. Гаварыць проста, адкрыта (разм.).

    • Р. праўду ў вочы.
  9. Ставіць дрэнную адзнаку на экзамене (разм.).

  10. што, у што і без дапаўнення. Ужыв. замест многіх дзеясловаў для перадачы энергічнага дзеяння, якое абазначаецца гэтымі дзеясловамі (разм.).

    • Р. польку (танцаваць).
    • Р. у карты (гуляць).
  11. Удараць па датычнай, накіроўваючы ўбок, у косы палёт (спец.).

    • Р. мяч.

|| зак. разрэзаць, , зарэзаць, і зрэзаць, .

|| аднакр. разануць, і рэзнуць, .

|| наз. рэзанне, , рэзка, і разьба, .

  • Апрацоўка металаў рэзаннем.
  • Разьба па дрэве.
  • Рэзка хлеба.

|| прым. рэзальны, і разны, .

  • Рэзальны апарат.
  • Разныя работы.

рэзгіны, .

Прыстасаванне з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя драўляныя дужкі, у якім носяць сена, салому.

|| прым. рэзгінны, .

рэзеда, , ж.

Садовая травяністая расліна з конусападобным пахучым суквеццем.

|| прым. рэзедовы, .

  • Сямейства рэзедовых (наз.).

рэзекцыя, , ж. (спец.).

Аперацыя выдалення органа або часткі органа.

  • Р. страўніка.
  • Р. рабра.

|| прым. рэзекцыйны, .

рэзерв, , м.

  1. Запас, адкуль чэрпаюцца новыя сілы, рэсурсы.

    • Рэзервы вытворчасці.
    • Выкарыстаць усе рэзервы.
  2. Воінскія фарміраванні,прызначаныя для стварэння новых ці ўмацавання дзеючых груповак.

    • Адвесці дывізію ў р.
  3. Састаў ваеннаабавязаных,што прызываюцца ў армію па мабілізацыі.

Працоўныя рэзервы – пра моладзь,якая атрымлівае ў спецыяльных навучальных установах прафесіі кваліфікаваных рабочых.

|| прым. рэзервовы, .

рэзерваваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Захаваць (-хоўваць) у рэзерве (у 1 знач.) што-н.

  • Р. запасы нафты.
  • Р. сваю думку (пакінуць за сабой права выказацца пазней).

|| зак. зарэзерваваць, .

рэзервацыя, , ж.

У ЗША і некаторых іншых краінах: тэрыторыя для пасялення абарыгенаў краіны.

  • Р. індзейцаў.

|| прым. рэзервацыйны, .