Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дырыжыраваць, ; незак.

Кіраваць аркестрам або хорам пры выкананні музычнага твора.

|| наз. дырыжыраванне, .

дырэктар, , м.

Кіраўнік прадпрыемства, якой-н. дзяржаўнай або навучальнай установы.

  • Д. фабрыкі.
  • Д. вучылішча.
  • Д. саўгаса.

|| ж. дырэктарка, .

|| прым. дырэктарскі, .

дырэктарат, , м.

Калегія дырэктараў якога-н. буйнога прадпрыемства, ведамства на чале з галоўным дырэктарам.

дырэктарыха, , ж. (разм.).

Жонка дырэктара.

дырэкторыя, , ж. (гіст.).

Урад у Францыі ў час Французскай буржуазнай рэвалюцыі 1795—1799 гг.

дырэктыва, , ж.

Абавязковае для выканання кіруючае ўказанне вышэйшага органа.

|| прым. дырэктыўны, .

дырэктыўны, .

  1. гл. дырэктыва.

  2. перан. Катэгарычны, які мае характар дырэктывы.

    • Дырэктыўныя ўказанні.

|| наз. дырэктыўнасць, .

дырэкцыя, , ж.

  1. Кіраўнічы орган прадпрыемства, ведамства, навучальнай установы на чале з дырэктарам.

    • Распараджэнне дырэкцыі.
  2. Памяшканне; дзе знаходзіцца дырэкцыя.

|| прым. дырэкцыйны, .

дыс... (гл. таксама дыз...), прыстаўка.

Утварае дзеясловы і назоўнікі са знач. адсутнасці або процілегласці, напр. дысгарманіраваць, дыскваліфікаваць, дысгармонія, дыскамфорт, дыслакацыя, дысфункцыя.

дысананс, , м.

  1. Негарманічнае спалучэнне музычных гукаў; проціл. кансананс (спец.).

  2. перан. Тое, што ўносіць разлад у што-н., рэзка пярэчыць чаму-н.

    • Яго думка прагучала дысанансам на сходзе.