Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фрэга́т¹, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Ваеннае паруснае трохмачтавае судна.

2. У флоце некаторых краін: ваенны карабель для вартаўнічай службы супрацьлодачнай і супрацьракетнай абароны.

|| прым. фрэга́тны, -ая, -ае.

фрэга́т², -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая трапічная марская птушка сямейства фрэгатавых з доўгім раздвоеным хвастом.

фрэ́за, -ы, мн. -ы, фрэз, ж.

1. Шматлязовы рэжучы інструмент для апрацоўкі паверхні металаў, дрэва, пластмас і інш.

2. Машына для рэзкі торфу, рыхлення глебы, здрабнення грунту і пад.

|| прым. фрэ́зерны, -ая, -ае.

Фрэзерныя машыны.

Ф. торф.

фрэзерава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што і без дап.

Апрацаваць (апрацоўваць) фрэзай.

|| зак. адфрэзерава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. фрэзерава́нне, -я, н. і фрэзеро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. фрэзерава́льны, -ая, -ае і фрэзеро́вачны, -ая, -ае.

фрэзеро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, спецыяліст па апрацоўцы прадметаў, матэрыялаў фрэзай.

Ф. іголак.

Ф. па дрэве.

|| ж. фрэзеро́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. фрэзеро́ўшчыцкі, -ая, -ае.

фрэ́йлен, нескл., ж.

Зварот да незамужняй жанчыны ў Германіі і некаторых іншых краінах.

фрэ́йліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Званне прыдворнай дамы, якая знаходзіцца пры царыцы, каралеве, прынцэсе і пад., а таксама асоба, якая мае гэта званне.

Надаць званне фрэйліны.

фрэнало́гія, -і, ж.

Антынавуковае вучэнне, якое сцвярджае наяўнасць сувязі між псіхалагічнымі, маральнымі ўласцівасцямі чалавека і будовай яго чэрапа.

|| прым. фрэналагі́чны, -ая, -ае.

фрэнч, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыталеная куртка ваеннага крою з чатырма накладнымі кішэнямі.

фрэ́ска, -і, ДМ фрэ́сцы, мн. -і, -сак, ж.

1. Карціна, напісаная вадзянымі фарбамі на свежаатынкаванай сцяне.

Фрэскі манастыра.

2. Від жывапісу: насценны роспіс.

|| прым. фрэ́скавы, -ая, -ае.

Ф. жывапіс.