Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фрыво́льнасць, -і, ж.

1. гл. фрывольны.

2. мн. -і, -ей. Фрывольнае слова, выраз.

Не дазваляй сабе гаварыць фрывольнасці.

фрыво́льны, -ая, -ае.

Не зусім прыстойны, легкадумны, нясціплы.

Фрывольныя размовы пра жанчын.

|| наз. фрыво́льнасць, -і, ж.

фрыкадэ́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Клёцка, галачка са здробненага мяса ці рыбы, звараная ў булёне.

фрыкасэ́, нескл., н.

Нарэзанае дробнымі кавалачкамі смажанае або варанае мяса з якой-н. прыправай.

фрыкаты́ўны, -ая, -ае.

У мовазнаўстве: які ўтвараецца шляхам трэння паветра ў шчыліне паміж збліжанымі моўнымі органамі; шчылінны (пра гукі).

Ф. зычны.

фрыста́йл, -а, м.

Від гарналыжнага спорту, які спалучае хуткасны спуск на лыжах і скачкі з трампліна з элементамі акрабатыкі.

Захапляцца фрыстайлам.