фрукт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.
1. Ядомы плод якога-н. дрэва або куста (звычайна садовага).
2. перан. Чалавек, ад якога можна чакаць усякіх непрыемнасцей; тып, суб’ект (разм., пагард.).
|| прым. фрукто́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Ф. сад.
фрукто́за, -ы, ж.
Пладовы цукар, які ўтрымліваецца ў пладах, мёдзе і пад.
|| прым. фрукто́зны, -ая, -ае.