Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

флёкс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дэкаратыўная садовая расліна сямейства сінюхавых з пахучымі кветкамі, сабранымі ў буйное суквецце на вяршыні сцябла.

|| прым. флёксавы, -ая, -ае.

флёр, -у, м.

1. Тонкая празрыстая пераважна шаўковая тканіна.

2. перан. Напаўпразрыстае покрыва, заслона, смуга.

|| прым. флёравы, -ая, -ае (да 1 знач.).

флёрдара́нж, -у, м.

Прыналежнасць вясельнага ўбору нявесты — белыя кветкі, падобныя на кветкі памяранцавага дрэва.

|| прым. флёрдара́нжавы, -ая, -ае.