Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фле́гма, -ы, ж.

1. Тое, што і флегматызм.

2. Тое, што і флегматык (разм.).

флегматы́зм, -у, м.

Незвычайны спакой, амаль поўная абыякавасць да ўсяго, вяласць.

флегма́тык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек флегматычнага тэмпераменту.

флегматы́чны, -ая, -ае.

1. Спакойны, ураўнаважаны, павольны, які слаба праяўляе эмоцыі.

Ф. тэмперамент.

2. Вялы, абыякавы, раўнадушны.

Ф. голас.

|| наз. флегматы́чнасць, -і, ж.

флегмо́на, -ы, ж. (спец.).

Гнойнае запаленне падскурнай клятчаткі.

|| прым. флегмано́зны, -ая, -ае.

фле́йта, -ы, ДМ фле́йце, мн. -ы, флейт, ж.

Духавы музычны інструмент высокага рэгістра ў выглядзе драўлянай або металічнай трубкі з адтулінамі і клапанамі.

|| прым. фле́йтавы, -ая, -ае.

флейты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на флейце.

|| ж. флейты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

фле́ксія, -і, мн. -і, -сій, ж.

У граматыцы: тое, што і канчатак.

|| прым. флекты́ўны, -ая, -ае.

Флектыўны націск.

Флектыўныя мовы — мовы, якія ўтвараюць формы словазмянення пры дапамозе флексій.