Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тэ́нар, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Самы высокі мужчынскі голас.

Лірычны т.

2. -а. Спявак з такім голасам.

|| памянш. тэнаро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. тэнаро́вы, -ая, -ае.

Тэнаровая партыя.

тэ́ндар¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльны вагон для паліва, вады і пад., счэплены з паравозам, або задняя частка паравоза, прыстасаваная для захоўвання паліва і вады.

|| прым. тэ́ндарны, -ая, -ае.

тэ́ндар², -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Камерцыйны конкурс, таргі і пад. па загадзя пададзеных заяўках ад удзельнікаў.

|| прым. тэ́ндарны, -ая, -ае.

тэндэнцы́йны, -ая, -ае.

1. Які праводзіць пэўную тэндэнцыю (у 1 знач.).

2. Прадузяты, неаб’ектыўны.

|| наз. тэндэнцы́йнасць, -і, ж.

тэндэ́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Напрамак развіцця культуры, грамадства, эканомікі і пад.

Дэмакратычныя тэндэнцыі.

2. Асноўная думка, ідэя, накіраванасць якога-н. твора, выказвання і пад.

3. Прадузятая аднабаковая думка, якая навязваецца чытачу, гледачу, слухачу.

тэ́нзар, -а, мн. -ы, -аў, м.

У матэматыцы: велічыня, якая валодае кампанентамі ў кожнай з мноства сістэм каардынат, прычым кампаненты пераўтвараюцца па пэўным законе пры пераходзе ад адной сістэмы каардынат да другой.

|| прым. тэ́нзарны, -ая, -ае.

Тэнзарнае вылічэнне.

тэ́ніс, -а, м.

Спартыўная гульня з ракеткамі і мячыкам, які перакідваецца цераз сетку, што раздзяляе пляцоўку-корт.

|| прым. тэ́нісны, -ая, -ае.

тэнісі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Ігрок у тэніс.

|| ж. тэнісі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

тэ́ніска, -і, ДМ -нісцы, мн. -і, -сак, ж.

Сарочка з кароткімі рукавамі, звычайна трыкатажная.

тэнт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Парусінавая стрэшка, якая засцерагае ад сонца, дажджу.