тэле...
Першая састаўная частка складаных слоў са
1) тэлевізійны,
2) які адбываецца, рэгулюецца з далёкай адлегласці,
тэле...
Першая састаўная частка складаных слоў са
1) тэлевізійны,
2) які адбываецца, рэгулюецца з далёкай адлегласці,
тэлеаб’екты́ў, -ы́ва,
Аб’ектыў фота- або кінаапарата для здымкі аддаленых аб’ектаў у буйным маштабе.
тэлеало́гія, -і,
Рэлігійна-ідэалістычнае вучэнне, паводле якога ўсё ў свеце ажыццяўляецца ў адпаведнасці з папярэдне вызначанай Богам мэтай.
||
тэлеба́чанне, -я,
1. Перадача і прыём на экран відарысаў рухомых і нерухомых аб’ектаў на адлегласці сродкамі электра- і радыёсувязі.
2. Галіна радыётэхнікі, якая даследуе і распрацоўвае тэхнічныя спосабы перадачы відарысаў на адлегласць.
3. Установа, якая ажыццяўляе вяшчальныя перадачы.
тэлеві́зар, -а,
Апарат для прыёму тэлевізійных перадач і іх гукавога суправаджэння.
||
тэлевізі́йны, -ая, -ае.
1. Які перадаецца ці прымаецца з дапамогай тэлебачання (у 1
2. Прызначаны для перадачы або прыёму відарысаў з дапамогай сродкаў тэлебачання.
тэлевяшча́нне, -я,
Адзін з асноўных сродкаў масавай інфармацыі: перадача паведамленняў і іншых інфармацыйных праграм па тэлебачанні.
тэлегляда́ч, -гледача́,
Той, хто глядзіць тэлевізійныя перадачы.
||
тэлегра́ма, -ы,
Паведамленне, якое перадаецца па тэлеграфе (у 1
||
тэлегра́ф, -а,
1. Від сувязі, які забяспечвае хуткую перадачу паведамленняў на далёкую адлегласць пры дапамозе электрычных або радыёсігналаў.
2. Установа, якая прымае і адпраўляе такія паведамленні, а таксама будынак, дзе знаходзіцца такая ўстанова.
3. Апарат для перадачы і прыёму тэлеграм.
||