Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тлен, -у, м. (уст.).

1. Тленне, гніенне, распад.

2. Тое, што разбураецца ці разбурылася.

3. перан. Тое, што недаўгавечна, не мае сапраўднай каштоўнасці.

тле́нны, -ая, -ае (уст.).

Які разбураецца; часовы, не вечны.

|| наз. тле́ннасць, -і, ж.

тле́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́ецца; незак.

Тое, што і тлець (у 2 і 3 знач.).

тлець, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., тле́е; незак.

1. Гніючы, разбурацца; трухлець, парахнець.

Тлее апалае лісце.

2. Гарэць без полымя; слаба падтрымліваць гарэнне.

Асіна не гарыць, а тлее.

3. перан. Існаваць скрыта, слаба праяўляцца дзе-н. (пра жыццё, пачуцці і пад.).

У душы тлела надзея.

|| наз. тле́нне, -я, н.