Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мыс, -а, М мы́се, мн. -ы, -аў, м.

Частка сушы, якая выдаецца ў мора, возера.

|| памянш. мысо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м. (разм.).

|| прым. мы́савы, -ая, -ае.

мы́са і мы́за, -ы, мн. -ы, мыс і мыз, ж.

Тое, што і морда (у 1 знач.).

мы́сленне, -я, н.

1. гл. мысліць.

2. Працэс адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці ва ўяўленнях, паняццях, суджэннях; здольнасць чалавека разважаць.

мы́сленны, -ая, -ае.

Уяўны, які існуе толькі ў мыслях, думках.

М. вобраз.

мы́слік, -а, мн. -і, -аў, м.

Ручны інструмент для прабівання дзірак у метале, скуры і інш.

мыслі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Чалавек, здольны творча мысліць, глыбока пранікаць у сутнасць з’яў.

Вялікія мысліцелі мінулага.

мыслі́цельны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да мыслення, звязаны са здольнасцю мысліць.

М. працэс.

мы́сліцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ліцца; незак.

Уяўляцца ў мыслях.

мы́сліць, -лю, -ліш, -ліць; незак.

1. Разважаць, супастаўляючы з’явы рэчаіснасці, думкі і робячы з іх вывады.

Лагічна м.

2. што. Уяўляць у думках.

Не м. сябе без любімай працы.

|| наз. мы́сленне, -я, н.

мысль, -і, мн. -і, -ей, ж.

Тое, што і думка (у 1 знач.).