мы́сліць, -лю, -ліш, -ліць; незак.

1. Разважаць, супастаўляючы з’явы рэчаіснасці, думкі і робячы з іх вывады.

Лагічна м.

2. што. Уяўляць у думках.

Не м. сябе без любімай працы.

|| наз. мы́сленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)