Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

грандыёзны, -ая, -ае.

Магутны, велічны.

Г. план.

Грандыёзная будоўля.

|| наз. грандыёзнасць, -і, ж.

гранёны, -ая, -ае.

1. Які мае некалькі граней.

Г. стакан.

2. Які падвяргаўся граненню.

Г. хрусталь.

грані́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Майстар, спецыяліст па шліфоўцы, граненні каштоўных камянёў.

|| ж. грані́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

грані́т, -у, Мі́це, м.

Цвёрдая зярністая горная парода з кварцу, палявога шпату і слюды.

|| прым. грані́тны, -ая, -ае.

граніто́ль, -ю, м.

Цыратовая тканіна, ужыв. як заменнік скуры.

|| прым. граніто́левы, -ая, -ае.

грані́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Лінія, якая раздзяляе тэрыторыі сумежных дзяржаў.

Дзяржаўная г.

За граніцай — у замежных дзяржавах.

За граніцу — у замежныя дзяржавы.

3-за граніцы — з замежных дзяржаў.

|| прым. грані́чны, -ая, -ае.

грані́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; незак., што.

Шліфуючы, рабіць грані (на шкле, метале, камені).

Г. алмазы.

|| зак. награні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -нёны.

|| наз. гране́нне, -я, н.

|| прым. грані́льны, -ая, -ае.

Гранільнае майстэрства.

грані́чны, -ая, -ае.

1. гл. граніца.

2. Максімальны, найвышэйшы, крайні.

Гранічная хуткасць.

Гранічная сціпласць.

|| наз. грані́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

гра́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Адбітак з часткі друкарскага набору, яшчэ не звярстанага ў старонкі, а таксама сама частка такога набору.

Чытаць гранкі.

|| прым. гра́начны, -ая, -ае.

гра́нула, -ы, мн. -ы, -нул, ж. (спец.).

Невялікі цвёрды кавалачак якога-н. рэчыва ў выглядзе зерня ці камячка.

Камбікорм у гранулах.