Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дзетазабо́йства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Забойства дзіцяці.

дзетазабо́йца, -ы, ДМ -цу, Т -эм, м.; ДМ -цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў.

Забойца дзіцяці.

дзетараджэ́нне, -я, н.

Стварэнне патомства, нараджэнне дзяцей.

дзетвара́, -ы́, ж., зб. (разм.).

Малыя дзеці.

Двор поўніўся галасамі дзетвары.

дзетдо́м, -а, мн. -дамы́, -дамо́ў, м. (разм.).

Дзіцячы дом, выхаваўчая ўстанова для дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі.

|| прым. дзетдо́маўскі, -ая, -ае.

Дзетдомаўскае дзіця.

дзетдо́мавец, -маўца, мн. -маўцы, -маўцаў, м. (разм.).

Выхаванец дзіцячага дома.

|| ж. дзетдо́маўка, -і, ДМ -маўцы, мн. -і, -мавак.

дзетса́д, -а, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Дзіцячы сад, выхаваўчая ўстанова для дзяцей дашкольнага ўзросту.

|| прым. дзетса́даўскі, -ая, -ае.

дзе́ўка, -і, ДМ дзе́ўцы, мн. -і, дзе́вак, ж. (разм.).

Паўналетняя незамужняя жанчына.

Дзеўкі спявалі купальскія песні.

дзеўчаня́ і дзеўчанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Маленькая дзяўчына.

дзе́ці, дзяце́й, дзе́цям, дзе́цьмі і дзяцьмі́, (аб) дзе́цях.

1. мн. да дзіця.

2. Маладое пакаленне, бліжэйшыя патомкі.

Бацькі і дзеці.

Гушча дзяцей не разганяе (прыказка).

|| памянш.-ласк. дзе́ткі, -так і дзе́тачкі, -чак.

|| прым. дзіця́чы, -ая, -ае.

Д. тэатр.

Д. дом.