Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

філі́стар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек з вузкім мяшчанскім кругаглядам і ханжаскімі паводзінамі; абывацель.

|| прым. філі́старскі, -ая, -ае.

філі́старства, -а, н.

Погляды і паводзіны філістара; абывацельская коснасць і ханжаства.

філія́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Аддзяленне буйнога прадпрыемства, якой-н. установы ці арганізацыі.

Ф. банка.

|| прым. філія́льны, -ая, -ае.

філо́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па філалогіі.

філо́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., пагард.).

Лодар, гультай.

філо́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. (разм.).

Лодарнічаць, нічога не рабіць.

Даволі ф., трэба працаваць.

філо́саф, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст па філасофіі, а таксама ўвогуле мысліцель, што займаецца распрацоўкай пытанняў светапогляду.

2. перан. Чалавек, які ўдумліва, сур’ёзна ставіцца да жыцця, спакойна і разважліва адносіцца да жыццёвых няўдач і стрэсаў.

3. Той, хто схільны да абстрактных разважанняў (разм.).

філумені́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца філуменіяй.

|| ж. філумені́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. філумені́сцкі, -ая, -ае.

філумені́я, -і, ж.

Калекцыянаванне этыкетак з карабкоў ад запалак, карабкоў, саміх запалак і пад.

фільм, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Твор мастацтва для дэманстрацыі, паказу ў кіно; кінакарціна.

Дакументальны ф.

Прыгодніцкі ф.

2. Тонкая празрыстая плёнка з нанесеным на яе святлоадчувальным слоем, якая ўжываецца для фатаграфічнай і кінематаграфічнай здымкі (спец.).

|| прым. фі́льмавы, -ая, -ае.