Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тэлефанізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) тэлефанізацыю, забяспечыць (забяспечваць) тэлефонам.

|| наз. тэлефаніза́цыя, -і, ж.

Т. новага мікрараёна.

тэлефані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст па тэлефаніі.

2. Работнік тэлефоннай станцыі.

|| ж. тэлефані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

тэлефані́я, -і, ж.

Галіна навукі і тэхнікі, якая вывучае і распрацоўвае прынцыпы пабудовы сістэм тэлефоннай сувязі і неабходную для яе апаратуру.

тэлефі́льм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Фільм, створаны для паказу па тэлебачанні.

тэлефо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне для перадачы і прыёму гуку на адлегласці пры дапамозе электрычнай энергіі.

Гаварыць па тэлефоне.

2. Апарат для размовы такім спосабам.

Аддаць т. у рамонт.

3. Нумар такога апарата.

Запісаць т. знаёмых.

|| прым. тэлефо́нны, -ая, -ае.

Тэлефонная станцыя.

тэлецэ́нтр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Складаны вытворчы комплекс, які стварае тэлевізійныя праграмы і распаўсюджвае іх.

тэ́ма, -ы, мн. -ы, тэм, ж.

1. Прадмет, асноўны змест разважання, выкладу думкі, творчасці.

Перайсці да другой тэмы.

Т. даклада.

2. Галоўны, асноўны матыў музычнага твора.

Т. з варыяцыямі.

тэма́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Сукупнасць, кола тэм.

Гістарычная т.

|| прым. тэматы́чны, -ая, -ае.

тэматы́чны, -ая, -ае.

1. гл. тэматыка.

2. Прысвечаны якой-н. адной тэме.

Тэматычная выстаўка кніг.

тэмбр, -у, мн. -ы, -аў, м.

Характэрная афарбоўка гуку (голасу, інструмента), якая надаецца яму абертонамі, прыгукамі.

Прыемны т. голасу.

|| прым. тэ́мбравы, -ая, -ае.