Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

двухлітро́вы, -ая, -ае.

Ёмістасцю ў два літры.

Д. збан.

двухме́рны, -ая, -ае.

Які мае два вымярэнні.

|| наз. двухме́рнасць, -і, ж.

двухме́сны, -ая, -ае.

Прызначаны для дваіх.

Двухмеснае купэ.

Д. нумар.

двухметро́вы, -ая, -ае.

Даўжынёй у два метры.

Двухметровая вышыня.

двухмо́ўны, -ая, -ае.

1. Які карыстаецца дзвюма мовамі.

Двухмоўнае насельніцтва.

2. Складзены на дзвюх мовах.

Д. слоўнік.

|| наз. двухмо́ўе, -я, н. (да 1 знач.).

двухпавярхо́вы, -ая, -ае.

Вышынёй у два паверхі.

Д. дом.

двухпакаёвы, -ая, -ае.

Які складаецца з двух пакояў.

Двухпакаёвая кватэра.

двухпала́тны, -ая, -ае.

Які мае дзве палаты².

Д. парламент.

двухпа́лубны, -ая, -ае.

Які мае дзве палубы (пра карабель, самалёт).

Д. параход.

Д. аэробус.

двухпа́льцы, -ая, -ае.

Які мае толькі два пальцы (у 1 знач.).