Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

экзеку́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

1. У царскай Расіі: чыноўнік па гаспадарчай частцы і па наглядзе за знешнім парадкам у якой-н. дзяржаўнай установе.

2. Той, хто ўчыняе экзекуцыю.

|| прым. экзеку́тарскі, -ая, -ае.

экзеку́цыя, -і, ж. (кніжн., уст.).

Цялеснае пакаранне; выкананне судовага ці адміністрацыйнага прысуду.

|| прым. экзекуцы́йны, -ая, -ае.

экзо́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (кніжн.).

Незвычайныя, дзівосныя асаблівасці прыроды, звычаяў, мастацтва, у тым ліку прадметы, з’явы і пад. далёкіх краін.

Усходняя э.

|| прым. экзаты́чны, -ая, -ае.

Экзатычная прырода.

Экзатычныя расліны.

экзэ́ма, -ы, ж.

Незаразнае запаленчае захворванне скуры, якое суправаджаецца свербам і з’яўленнем высыпкі, гнойных пухіроў, струпоў.

|| прым. экзэмато́зны, -ая, -ае (спец.).

экзэмпля́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асобная адзінка, асобны прадмет з шэрага падобных.

Два экзэмпляры газеты.

Рэдкія экзэмпляры паштовых марак.

2. перан. Тое, што і тып (у 5 знач.; разм., жарт.).

Сігнальны экзэмпляр — першы друкаваны экзэмпляр, які з’яўляецца ўзорам для ўсіх іншых экзэмпляраў пэўнага выдання.

экіпа́ж, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Каманда, асабовы састаў карабля, самалёта, танка і пад.

Э. падводнай лодкі.

Э. верталёта.

2. Агульная назва лёгкіх рысорных пасажырскіх павозак (уст.).

|| прым. экіпа́жны, -ая, -ае.

экіпірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., каго-што (кніжн.).

Забяспечыць (забяспечваць) каго-, што-н. усім неабходным; абмундзіраваць (абмундзіроўваць).

Э. атрад.

|| наз. экіпірава́нне, -я, н. і экіпіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. экіпіро́вачны, -ая, -ае.

экіпіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (кніжн.).

1. Працэс забяспечвання каго-, чаго-н. усім неабходным.

2. Абмундзіраванне, амуніцыя.

эклекты́зм, -у, м. (кніжн.).

Адвольнае аб’яднанне разнародных ідэйных кірункаў, поглядаў, тэорый, мастацкіх элементаў і інш.

Э. у даследаванні.

Э. у мастацтве.

|| прым. эклекты́чны, -ая, -ае.

Эклектычная тэорыя.

Эклектычная архітэктура.

экле́ктык, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто схільны да эклектызму, каму ўласцівы эклектызм.