Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фрэ́йліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Званне прыдворнай дамы, якая знаходзіцца пры царыцы, каралеве, прынцэсе і пад., а таксама асоба, якая мае гэта званне.

Надаць званне фрэйліны.

фрэнало́гія, -і, ж.

Антынавуковае вучэнне, якое сцвярджае наяўнасць сувязі між псіхалагічнымі, маральнымі ўласцівасцямі чалавека і будовай яго чэрапа.

|| прым. фрэналагі́чны, -ая, -ае.

фрэнч, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыталеная куртка ваеннага крою з чатырма накладнымі кішэнямі.

фрэ́ска, -і, ДМ фрэ́сцы, мн. -і, -сак, ж.

1. Карціна, напісаная вадзянымі фарбамі на свежаатынкаванай сцяне.

Фрэскі манастыра.

2. Від жывапісу: насценны роспіс.

|| прым. фрэ́скавы, -ая, -ае.

Ф. жывапіс.