Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дваццаціго́ддзе, -я, н.

1. Тэрмін у дваццаць гадоў.

З той пары мінула цэлае д.

2. Гадавіна падзеі, што адбылася дваццаць гадоў назад.

Адзначыць д. працоўнай дзейнасці.

Адзначыць сваё д.

|| прым. дваццацігадо́вы, -ая, -ае.

два́ццаць, -і́, -ццю́, ліч. кольк.

Лік і колькасць 20.

Д. дзеліцца на пяць.

Д. рублёў.

|| парадк. двацца́ты, -ая, -ае.

дваю́радны, -ая, -ае.

Тое, што і стрыечны.

двая... (гл. двое...).

Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «двое...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: дваяборац, дваяверац, дваяжэнец, дваяшлюбнасць.

дваябо́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.

Спартсмен, які ўдзельнічае ў дваяборстве.

дваябо́рства, -а, н.

Спартыўнае спаборніцтва, якое складаецца з двух відаў практыкаванняў.

Лыжнае д.

Цяжкаатлетычнае д.

дваякавы́пуклы, -ая, -ае.

Выпуклы з абодвух бакоў.

Дваякавыпуклая лінза.

дваякады́хаючыя, -ых (спец.).

Падклас рыб, якія дыхаюць не толькі жабрамі, але і лёгкімі.

дваякаўвагну́ты, -ая, -ае.

Увагнуты з абодвух бакоў.

Дваякаўвагнутае шкло.

двая́кі, -ая, -ае.

Які праяўляецца ў двух розных відах, формах і пад.