ця́га, -і, ДМ ця́зе, ж.
1. Рухаючая сіла, пры дапамозе якой перамяшчаецца штон., а таксама крыніца такой сілы (жывёла, машына, электрычнасць).
Паравая ц.
Конная ц.
2. Рух газаў, дыму (звычайна ў топачных і вентыляцыйных канструкцыях), які выклікаецца рознасцю ціску.
Печ дыміць ад слабой цягі.
3. перан. Імкненне, прыхільнасць да каго-, чаго-н.
Ц. да навукі.
Неадольная ц.
4. Стрыжань, які перадае рух ад адной часткі механізма да другой (спец.).
Стрэлачная ц.
5. У архітэктуры: тынкавальны або каменны паясок, які падзяляе вонкавыя і ўнутраныя сцены, абрамляе столь і пано.
6. Шлюбны палёт самца слонкі ў пошуках самкі (спец.).
|| прым. ця́гавы, -ая, -ае (у 1 знач.).
Цягавая сіла.
Ц. электрарухавік.
цягаві́ты, -ая, -ае.
Здольны многа і цяжка працаваць; загартаваны ў працы; працавіты.
Ц. конь.
Ц. работнік.
|| наз. цягаві́тасць, -і, ж.
цяга́льны, -ая, -ае (спец.).
Які служыць для выцягвання чаго-н. (цяжкасцей, грузаў і пад.).
Цягальная лябёдка.
цягаме́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Прыбор для вымярэння сілы цягі ў топках, катлах ці вентыляцыйных канструкцыях.
|| прым. цягаме́рны, -ая, -ае.
цягані́на, -ы, ж. (разм.).
Наўмыснае зацягванне якой-н. справы; маруднае рашэнне якога-н. пытання; валакіта.
Надакучыла гэта ц.
цяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак. (разм.).
1. Валачыся па зямлі.
Ланцуг цягаўся па зямлі.
2. Хадзіць дзе-н., куды-н. доўга, без мэты, без пільнай патрэбы.
Ц. па хатах.
3. Неаднаразова хадзіць, ездзіць куды-н. з якой-н. мэтай, па якой-н. справе.
Ц. па судах.
4. з кім, за кім. Заляцацца да каго-н.; быць у інтымных адносінах з кім-н. (неадабр.).
5. Спаборнічаць; мерацца сіламі з кім-н. Дзе табе з ім ц.!
◊
Цягацца за чубы (разм.) — біцца.
|| зак. пацяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
цяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. каго-што. Тое, што і цягнуць (у 1, 2, 4, 6 і 13 знач.) з той розніцай, што цягаць абазначае шматразовае дзеянне, якое адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.
2. каго-што. Красці.
Ліс цягае куранят.
3. што. Насіць доўгі час (пра адзенне, абутак; разм.).
Пяты год чаравікі цягае.
4. каго-што. Валачы па зямлі.
Ц. хустку па зямлі.
цяга́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Трактар, машына для буксіроўкі прычэпаў.
ця́глі, -яў.
Паджылкі; каленнае сухажылле.
Спаднічка не закрывае цягляў.
цяглі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.
Тое, што і мышца.
|| прым. цяглі́чны, -ая, -ае.