Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цэнтралізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Сканцэнтраваць (сканцэнтроўваць) у адным цэнтры; аб’яднаць (аб’ядноўваць) у адным месцы, у адных руках.

Ц. работу.

|| наз. цэнтраліза́цыя, -і, ж.

цэнтралі́зм, -у, м.

Сістэма кіравання, пры якой мясцовыя ўстановы, органы падпарадкаваны цэнтральнай уладзе, цэнтру (у 5 знач.).

|| прым. цэнтралі́сцкі, -ая, -ае.

цэнтра́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).

Паляўнічая стрэльба цэнтральнага бою.

цэнтра́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў. ж.

Галоўная, цэнтральная магістраль.

Электрычная ц.

цэнтра́льны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца цэнтрам (у 1 знач.).

2. Які знаходзіцца, размешчаны ў сярэдзіне, у цэнтры.

Цэнтральная вуліца.

3. Галоўны, кіруючы.

Цэнтральная ўлада.

4. Асноўны, найбольш істотны.

Цэнтральная тэма.

5. Які прыводзіць у дзеянне, абслугоўвае ўсю сістэму.

Цэнтральнае ацяпленне.

Стрэльба цэнтральнага бою — стрэльба, якая зараджаецца з задняй (казённай) часткі ствала.

Цэнтральная нервовая сістэма — асноўная частка нервовай сістэмы ў пазваночных і чалавека, якая складаецца з галаўнога і спіннога мозга.

Цэнтральны вугал — вугал, утвораны двума радыусамі якой-н. акружнасці.

|| наз. цэнтра́льнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

цэнтрыфу́га, -і, ДМу́зе, мн. -і, -фу́г, ж.

1. Апарат для механічнага раздзелу сумесі на састаўныя часткі пад дзеяннем цэнтрабежных сіл.

2. Устаноўка для выпрабавання прыбораў і для трэніроўкі лётчыкаў і касманаўтаў.

|| прым. цэнтрыфуга́льны, -ая, -ае і цэнтрыфу́жны, -ая, -ае.

цэнтрыфугава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Раздзяліць (раздзяляць) неаднародныя сумесі пры дапамозе дзеяння цэнтрабежных сіл.

|| наз. цэнтрыфугава́нне, -я, н.

цэнтры́чны, -ая, -ае (спец.).

Які размяшчаецца па крузе, у выглядзе круга адносна вертыкальнай восі ў цэнтры галоўнага збудавання.

|| наз. цэнтры́чнасць, -і, ж.

цэп, -а, мн. цапы́, цапо́ў, м.

Прылада для малацьбы збожжа ручным спосабам, якая складаецца з доўгай палкі (цапільна) з прымацаваным да яе гужыкам драўлянага біча.

Малаціць у тры цапы.

|| прым. цэ́павы, -ая, -ае.

цэпелі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Дырыжабль з металічным каркасам, абцягнутым тканінай.

2. Вараныя бульбяныя клёцкі з мясной, грыбной і іншай начынкай, якія па форме нагадваюць дырыжабль.

Прыгатаваць цэпеліны.