Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эквілібры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Цыркавы артыст, які займаецца эквілібрыстыкай.

|| ж. эквілібры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

эквілібры́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Жанр цыркавога мастацтва — жангліраванне, акрабатычныя практыкаванні, якія выяўляюць здольнасць артыста трымаць раўнавагу пры няўстойлівым становішчы цела.

Э. на канаце.

2. перан. Надзвычайная спрытнасць, выкрутлівасць.

Разумовая э.

Паэтычная э.

|| прым. эквілібрысты́чны, -ая, -ае.

экзальтава́ны, -ая, -ае (кніжн.).

Які знаходзіцца ў стане павышанай узрушанасці, прасякнуты экзальтацыяй.

Э. чалавек.

|| наз. экзальтава́насць, -і, ж.

экзальта́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Стан павышанай узбуджальнасці.

Слухачы ў экзальтацыі.

|| прым. экзальтацы́йны, -ая, -ае.

экза́мен, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Праверка ведаў па якім-н. вучэбным прадмеце.

Э. па фізіцы.

2. перан. Якое-н. выпрабаванне, праверка.

Э. на смеласць.

|| прым. экзаменацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

экзаменава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся; незак.

Здаваць экзамен.

|| зак. праэкзаменава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся.

экзаменава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., каго-што.

Правяраць веды па якім-н. прадмеце.

|| зак. праэкзаменава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны.

экзамена́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто прымае экзамен, ацэньвае веды тых, хто яго здае.

|| ж. экзамена́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. экзамена́тарскі, -ая, -ае.

экза́рх, -а, мн. -і, -аў, м.

У праваслаўнай царкве: галава асобнай царкоўнай вобласці ці самастойнай царквы, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

Патрыяршы Э. усяе Беларусі.

экзаты́чны, -ая, -ае.

1. Незвычайны, уласцівы далёкім краінам.

2. перан. Дзівосны, вычварны.

Экзатычная прычоска.

Экзатычная знешнасць.

Экзатычна (прысл.) апранацца.

|| наз. экзаты́чнасць, -і, ж.