Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

філало́гія, -і, ж.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць мову і літаратуру.

Славянская ф.

|| прым. філалагі́чны, -ая, -ае.

філантро́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца філантропіяй.

|| ж. філантро́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак.

філантро́пія, -і, ж.

Дабрачынная дзейнасць, аказанне дапамогі бедным і тым, хто мае ў чым-н. патрэбу, іх апекаванне.

|| прым. філантрапі́чны, -ая, -ае.

Філантрапічнае таварыства.

філармо́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

1. Установа, якая займаецца арганізацыяй канцэртаў і прапагандай музычнага мастацтва.

Артыст філармоніі.

2. Канцэртная зала такой установы.

|| прым. філармані́чны, -ая, -ае.

Ф. аркестр.

філасо́фія, -і, ж.

1. Навука аб найбольш агульных законах развіцця грамадства, прыроды і мыслення.

2. чаго. Метадалагічныя прынцыпы, што ляжаць у аснове якой-н. навукі.

Ф. гісторыі.

3. Абстрактныя, пустыя разважанні (разм.).

Навошта ты развёў тут цэлую філасофію?

|| прым. філасо́фскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

філасо́фскі, -ая, -ае.

1. гл. філасофія.

2. Уласцівы філосафу (у 2 знач.); спакойны, разважлівы, удумлівы.

Філасофскія адносіны да справы.

3. перан. Глыбакадумны, сур’ёзны (разм.).

Рабіць з філасофскім выглядам.

4. У аснову якога пакладзена глыбокая ідэя (кніжн.).

Філасофская паэма.

Філасофскі камень — згодна з уяўленнямі сярэдневяковых алхімікаў, фантастычнае цудадзейнае рэчыва, якое можа ператвараць металы ў золата, вылечваць усе хваробы, вяртаць маладосць і г.д.

філасо́фстваваць, -ствую, -ствуеш, -ствуе; -ствуй; незак.

1. Разважаць на філасофскія тэмы.

2. перан. Мудраваць, разважаць на абстрактныя тэмы (разм.).

|| наз. філасо́фстваванне, -я, н.

філатэлі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца калекцыянаваннем марак.

|| ж. філатэлі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. філатэлі́сцкі, -ая, -ае.

філатэлі́я, -і, ж.

Калекцыянаванне і вывучэнне паштовых марак, паштовых знакаў.

|| прым. філатэлісты́чны, -ая, -ае.

філафані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца філафаніяй.

|| ж. філафані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. філафані́сцкі, -ая, -ае.