Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тэлевяшча́нне, -я, н.

Адзін з асноўных сродкаў масавай інфармацыі: перадача паведамленняў і іншых інфармацыйных праграм па тэлебачанні.

тэлегляда́ч, -гледача́, мн. -гледачы́, -гледачо́ў, м.

Той, хто глядзіць тэлевізійныя перадачы.

|| ж. тэлегляда́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

тэлегра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

Паведамленне, якое перадаецца па тэлеграфе (у 1 знач.), а таксама бланк з такім паведамленнем.

Віншавальная т.

|| прым. тэлегра́мны, -ая, -ае.

тэлегра́ф, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Від сувязі, які забяспечвае хуткую перадачу паведамленняў на далёкую адлегласць пры дапамозе электрычных або радыёсігналаў.

2. Установа, якая прымае і адпраўляе такія паведамленні, а таксама будынак, дзе знаходзіцца такая ўстанова.

Працаваць на тэлеграфе.

Пошта і т.

3. Апарат для перадачы і прыёму тэлеграм.

|| прым. тэлегра́фны, -ая, -ае.

Тэлеграфныя слупы.

Т. стыль пісьма (перан.: вельмі сціслы, лаканічны).

тэлеграфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; зак. і незак., што і аб чым.

Паведаміць (паведамляць) па тэлеграфе.

Т. аб выездзе.

|| наз. тэлеграфава́нне, -я, н.

тэлеграфі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Работнік тэлеграфа (у 2 знач.), які прымае і перадае тэлеграмы.

|| ж. тэлеграфі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

тэлеграфі́я, -і, ж.

Навукова-тэхнічная дысцыпліна, якая вывучае тэлеграфную сувязь.

тэлекана́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Электронны сродак масавай інфармацыі, які ўяўляе сабой сукупнасць тэлевізійных праграм, сфарміраваных у адпаведнасці з сеткай вяшчання для наступнага распаўсюджання.

Спадарожнікавы т.

тэ́лекс, -а, м.

1. Міжнародная сетка абаненцкага тэлеграфавання.

Звязацца па тэлексе.

2. Апарат для такога тэлеграфавання.

3. Тэкст паведамлення, атрыманы з дапамогай такога апарата.

Атрыманы тэрміновы т.

|| прым. тэ́лексны, -ая, -ае.

тэлемо́ст, -мо́ста, М -сце, мн. -масты́, -масто́ў, м.

Тэлевізійная сувязь на далёкія адлегласці пры дапамозе касмічных апаратаў.

Касмічны т.