Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цэ́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Даведнік цэн на тавары або паказальнік цаны.

Ц. тавараў.

цэ́нны, -ая, -ае.

Тое, што і каштоўны (у 1 знач.).

цэнт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Дробная манета ў ЗША і некаторых іншых краінах, роўная адной сотай грашовай адзінкі.

|| прым. цэ́нтавы, -ая, -ае.

цэ́нтнер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мера масы, роўная 100 кг.

|| прым. цэ́нтнеравы, -ая, -ае.

цэнтр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пункт перасячэння якіх-н. восей, ліній у фігуры, пункг засяроджання якіх-н. адносін у целе (спец.).

Ц. акружнасці.

Ц. цяжару.

2. Сярэдзіна, сярэдняя частка чаго-н., аднолькава аддаленая ад краёў, канцоў чаго-н.

Ц стала быў заняты кнігамі.

Камандзірская зямлянка знаходзілася ў цэнтры лагера.

3. Месца, дзе сканцэнтравана якая-н. важная дзейнасць, кіраўніцтва чым-н.

Ц навуковай думкі.

Гандлёвы ц.

4. Горад, буйны населены пункт, які мае адміністрацыйнае, прамысловае, культурнае значэнне для якой-н. мясцовасці, краіны.

Абласны ц.

Адміністрацыйны ц.

5. Вышэйшы орган кіравання якой-н. дзейнасцю.

Дырэктывы цэнтра.

6. Вядучая ўстанова, аддзел такой установы, які кіруе пэўнай галіной дзейнасці.

Ц. радыёвяшчання.

Сінаптычны ц.

Ц. кіравання палётамі касмічных апаратаў.

7. Група нервовых клетак, якая рэгулюе тую або іншую функцыю арганізма.

Дыхальны ц.

Рухальны ц.

8. Дэталь станка з конусным канцом, які служыць для падтрымкі рухомых загатовак пры іх апрацоўцы (спец.).

Цэнтр нападзення — асноўны ігрок групы нападзення ў футбольнай і хакейнай камандах.

(Быць) у цэнтры ўвагі — лічыцца галоўным, выклікаць усеагульны інтарэс.

|| прым. цэ́нтравы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Ц. пункт.

цэнтрабе́жны, -ая, -ае.

Накіраваны ў час руху ад цэнтра да перыферыі.

Цэнтрабежныя сілы.

Цэнтрабежныя нервовыя валокны.

цэнтрава́льны, -ая, -ае (спец.).

Прызначаны для цэнтравання.

Цэнтравальныя станкі.

цэнтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што (спец.).

1. Вызначыць (вызначаць), устанавіць (устанаўліваць) цэнтр, цэнтральную кропку чаго-н.

2. Зрабіць (рабіць) адтуліну ў цэнтры чаго-н.

|| зак. зацэнтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны і адцэнтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. цэнтрава́нне, -я, н.

цэ́нтравы, -ая, -ае.

1. гл. цэнтр.

2. Які знаходзіцца ў цэнтры.

Цэнтравая лінія.

Ц. ігрок.

Ц. (наз.) баскетбольнай каманды.

3. Забяспечаны якім-н. цэнтральным прыстасаваннем.

Ц. свердзел.

цэнтраімклі́вы, -ая, -ае.

Накіраваны ў час руху ад перыферыі да цэнтра.

Цэнтраімклівая сіла.