Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цэ́лік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Прасцейшае прыцэльнае прыстасаванне на ствале зброі і на гарматных панарамах.

цэ́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; незак.

1. Накіроўваць зброю на каго-, штон.

Ц. ў мішэнь.

2. перан. Мець намер завалодаць чым-н., заняць якое-н. становішча.

Ц. на выгаднае месца па службе.

цэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць; зак. і незак.

1. незак. Тое, што і цэліцца; цадяць.

Ц. у зайца з ружжа.

Ц у начальнікі.

2. зак. Трапіць, папасці (разм.).

цэлуло́ід, -у, М -дзе, м.

Цвёрдае пластычнае рэчыва з цэлюлозы.

|| прым. цэлуло́ідны, -ая, -ае і цэлуло́ідавы, -ая, -ае.

цэ́лы, -ая, -ае.

1. Такі, ад якога нічога не аддзелена.

На чыстым абрусе ляжаў ц. бохан хлеба.

2. Які поўнасцю ахоплівае што-н. (пра адрэзак часу, месца, прастору).

Ц. тыдзень.

Калона расцягнулася на цэлую вярсту.

3. Аб вялікай колькасці. вялікіх памерах, аб’ёме чаго-н.

Ц. кавалак сала.

Цэлая гара камення.

Ц. мех бульбы.

4. Не пашкоджаны, не знішчаны, не сапсаваны; не зношаны.

Пасля пажару у́ вёсцы хата засталася цэлая.

Чаравікі былі старыя, але цэлыя.

5. Не паранены, здаровы.

Ц. вярнуўся з вайны.

6. у знач. наз. цэ́лае, -ага, н. Што-н. адзінае, непадзельнае.

Адзінае ц.

Цэлы лік або цэ́лае — лік. які складаецца з цэлых адзінак, які не мае дробу.

У цэлым

1) ва ўсёй сукупнасці. цалкам;

2) увогуле, без падрабязнасцей.

цэль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Прадмет, месца, куды накіроўваецца стрэл, удар, кідок; мішэнь.

Страляць у ц.

цэ́льны, -ая, -ае.

1. 3 аднаго рэчыва, з аднаго куска, суцэльны.

Ц. мармур.

Цэльная металічная трубка.

2. Неразбаўлены, натуральны.

Цэльнае малако.

3. перан. Якому ўласціва ўнутранае адзінства.

Ц. характар.

|| наз. цэ́льнасць, -і, ж.

цэлюло́за, -ы, ж.

Рэчыва з хімічна апрацаванай драўніны, сцёблаў некаторых раслін, якое ідзе на выраб паперы, штучнага шоўку, выбуховых сродкаў і пад.; клятчатка.

|| прым. цэлюло́зны, -ая, -ае.

цэме́нт, -у, М -нце, м.

1. Мінеральнае парашкападобнае рэчыва, здольнае ўтвараць з вадой масу, якая хутка зацвердзявае; служыць для вырабу бетону і будаўнічых раствораў.

Ц. баіцца вільгаці.

2. Касцявая тканка, якая пакрывае корань і шыйку зуба.

|| прым. цэме́нтны, -ая, -ае і цэме́нтавы, -ая, -ае.

цэментава́льны, -ая, -ае.

Які служыць, прызначаны для цэментавання.

Ц. агрэгат.