Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цэ́гліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Тое, што і цагліна.

цэд, -у, М -дзе, м.

Працэджаны раствор заквашанай у вадзе аўсянай мукі, з якога вараць кісель.

цэ́дра, -ы, ж.

Верхні слой скуркі пладоў цытрусавых, а таксама іх высушаная скурка, якая ў патоўчаным выглядзе ўжываецца як вострая прыправа.

Лімонная ц.

|| прым. цэ́дравы, -ая, -ае.

цэ́зар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Тытул старажытнарымскіх і візантыйскіх імператараў; кесар.

2. Манарх, уладар (уст.).

цэзу́ра, -ы, ж. (спец.).

1. У вершаскладанні: паўза, якая падзяляе радок на часткі.

Вялікая ц.

Малая ц.

2. Кароткая паўза ў музычнай мелодыі паміж дзвюма фразамі або завершанымі раздзеламі.

Ладавая ц.

|| прым. цэзу́рны, -ая, -ае.

цэйтно́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Недахоп часу на абдумванне чарговых хадоў (пры гульні ў шашкі, шахматы; спец.).

2. перан. Востры недахоп часу ў якой-н. справе.

Пастаянны ц.

|| прым. цэйтно́тны, -ая, -ае.

цэйхга́ўз, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Ваенны склад зброі, абмундзіравання, харчоў.

|| прым. цэйхга́ўзны, -ая, -ае.

цэ́ласны, -ая, -ае.

Які ўяўляе сабой унутранае адзінства; цэлы, адзіны.

Цэласная тэорыя.

|| наз. цэ́ласнасць, -і, ж.

Тэрытарыяльная ц. дзяржавы.

цэ́ласць, -і, ж.

1. Непашкоджанасць, захаванасць.

Ц судна.

2. Адзінства, звязанасць усіх частак чаго-н.

цэлафа́н, -у, м.

Празрыстая цэлюлозная плёнка, якая выкарыстоўваецца для ўпакоўкі, а таксама ў падіграфіі і іншай вытворчасці.

|| прым. цэлафа́навы, -ая, -ае.