Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цыянава́нне, -я, н. (спец.).

1. Насычэнне вугляродам і азотам паверхневага пласта стальных вырабаў для павышэння іх цвёрдасці.

2. Спосаб здабывання золата і серабра з руд шляхам растварэння іх у цыяністых растворах.

цыяніза́цыя, -і, ж. (спец.).

Тое, што і цыянаванне.

Працэс цыянізацыі.

цыяно́з, -у, м. (спец.).

Сіняватая афарбоўка скуры пры некаторых захворваннях, звязаных з расстройствам кровазвароту; сінюшнасць, сінюха.

|| прым. цыяно́зны, -ая, -ае.

цьма¹, -ы, ж.

Тое, што і цемра, цемрадзь.

цьма², -ы, ж.

1. У лікавай сістэме Старажытнай Русі: дзесяць тысяч (уст.).

2. Тое, што і процьма.

Цьма цьмушчая (разм.) — вельмі многа, безліч.

цьмець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак. (разм.).

1. Цьмяна гарэць.

Узямлянцы цьмела газоўка.

2. Станавіцца цьмяным, цямнейшым.

Пад раніцу зоркі цьмеюць.

3. перан. Станавіцца нязначным, менш выразным.

Перажытае ўсё больш цьмела, забывалася.

4. Вылучацца сваім цьмяным колерам; цямнецца.

За вёскай на ўзгорку слаба цьмеў лясок.

цьмя́ны, -ая, -ае.

1. Ледзь прыкметны, ледзь бачны; няяркі (пра святло, агонь і пад.).

2. Цёмны, пацямнелы.

Цьмянае неба.

3. перан. Без бляску, невыразны (пра вочы, погляд).

4. перан. Без яснага, выразнага сэнсу; незразумелы.

Цьмяная фармулёўка.

|| наз. цьмя́насць, -і, ж.

цьфу, выкл. (разм.).

Ужыв. для выказвання незадаволенасці, злосці, расчаравання, пагардлівых адносін да каго-, чаго-н.

Цьфу!Абрыдзеў, як горкая рэдзька.

цэ́бар, -бра, мн. цэ́бры, -аў, м.

Шырокая круглая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі.

|| памянш. цэ́брык, -а, мн. -і, -аў, м. і цабэ́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

|| прым. цэ́бравы, -ая, -ае.

цэ́гла, -ы, ж., зб.

Будаўнічы матэрыял у форме прамавугольных брускоў з гліны і іншых асадкавых парод.

|| прым. цагля́ны, -ая, -ае

Ц. будынак.