Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

дасю́ль, прысл. (разм.).

1. Да гэтага месца.

Прачытай д.

2. Да гэтага часу.

Ад яго д. няма адказу.

дасяга́льны, -ая, -ае.

Такі, якога можна дасягнуць.

Дасягальная мэта.

|| наз. дасяга́льнасць, -і, ж.

дасягну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ну́ў, -ну́ла, -лі́; -ні́; -ся́гнуты; зак., чаго.

1. Дайсці, даехаць і пад. да пэўнага месца.

Лодка дасягнула сярэдзіны ракі.

2. Распаўсюджваючыся, дайсці да якога-н. месца, да чаго-н. (пра гукі, пахі і пад.).

Пах з кухні дасягнуў пакоя.

Чуткі дасягнулі вёскі.

3. Дайсці да якога-н. узроўню ў сваім развіцці, праяўленні, у якіх-н. зменах.

Мароз дасягнуў 30°.

4. Дажыць да якога-н. узросту.

Д. паўналецця.

Д. глыбокай старасці.

5. Дамагчыся чаго-н., якой-н. мэты.

Д. згоды.

Д. поспехаў у навуцы.

|| незак. дасяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. дасягне́нне, -я, н.

дася́жны, -ая, -ае.

Тое, што і дасягальны.

|| наз. дася́жнасць, -і, ж.

дасячы́ і дасе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак.

1. Скончыць сячы, рассякаць што-н.

Д. дровы.

2. Секучы, дайсці да якой-н. мяжы.

Д. да сярэдзіны.

|| незак. дасяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. дасяка́нне, -я, н.

да́та, -ы, ДМ да́це, мн. -ы, дат, ж.

1. Дакладны каляндарны час якой-н. падзеі.

Гістарычныя даты.

Круглая д. (аб юбілеі, дні нараджэння і пад., якія падлічваюцца дзесяцігоддзямі).

2. Памета, якая паказвае час (год, месяц, дзень) напісання дакумента, пісьма, твора і пад.

Пісьмо без даты.

датава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́ем, -ту́еце, -ту́юць; -тава́ў, -ва́ла, -лі́; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак.

1. Абазначыць (абазначаць) дату на чым-н.

Д. заяву ўчарашнім чыслом.

2. Устанавіць (устанаўліваць) дату якога-н. факта, падзеі.

Д. з’яўленне пісьмовага помніка.

|| наз. датава́нне, -я, н.

дата́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Дзяржаўная грашовая дапамога прадпрыемствам, установам і арганізацыям для пакрыцця перавыдаткаў і іншых патрэб.

Атрымаць датацыю.

|| прым. датацы́йны, -ая, -ае.

даткну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак., да каго-чаго.

Дакрануцца да чаго-н.

Д. смычком да струн.

|| незак. датыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

датла́, прысл.

Поўнасцю, зусім, канчаткова.

Хата згарэла д.

Знішчыць д.