Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цыстаскапі́я, -і, ж. (спец.).

Метад даследавання ўнутранай паверхні мачавога пузыра з дапамогай цыстаскопа.

|| прым. цыстаскапі́чны, -ая, -ае.

цыстаско́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Медыцынскі інструмент для агляду поласці мачавога пузыра.

|| прым. цыстаско́пны, -ая, -ае.

цысты́т, -у, Мы́це, м. (спец.).

Вострае або хранічнае запаленне мачавога пузыра.

|| прым. цысты́тны, -ая, -ае.

цыстэ́рна, -ы, мн. -ы, -ран і -аў, ж.

Вялікі рэзервуар, а таксама вагон або аўтамабіль з такім рэзервуарам для захоўвання або перавозкі вадкасцей, газаў і інш.

Нафтавая ц.

|| прым. цыстэ́рнавы, -ая, -ае.

цытава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., каго-што.

Прыводзіць адкуль-н. цытату.

Ц. класікаў літаратуры.

|| зак. працытава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. цытава́нне, -я, н. і цыта́цыя, -і, ж. (кніжн.).

цытадэ́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Гарадская крэпасць.

2. перан., чаго. Цвярдыня, апора (высок.).

Ц. міру.

Брэсцкая ц.

цытало́гія, -і, ж.

Навука аб клетцы, яе будове, развіцці і жыццядзейнасці.

|| прым. цыталагі́чны, -ая, -ае.

цытапла́зма, -ы, ж.

Пазаядзерная частка пратаплазмы жывёльных і раслінных клетак.

|| прым. цытапла́зменны, -ая, -ае і цытаплазматы́чны, -ая, -ае.

цыта́та, -ы, ДМа́це, мн. -ы, -та́т, ж.

Даслоўная вытрымка з якога-н. тэксту ці прамовы.

Ц. з твораў Якуба Коласа.

|| прым. цыта́тны, -ая, -ае.

цыта́тніцтва, -а, н. (разм.).

Празмернае ўжыванне цытат як спосаб выказвання думак і пацвярджэння зробленага вываду.