Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эфірано́сны, -ая, -ае.

Які ўтрымлівае эфірны алей.

Эфіраносныя расліны.

|| наз. эфірано́снасць, -і, ж.

эфі́рны, -ая, -ае.

1. гл. эфір.

2. перан. Бесцялесны, незямны (кніжн., іран.).

Эфірнае стварэнне.

|| наз. эфі́рнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

эх, выкл. (разм.).

Ужыв. пры выражэнні раптоўнага здзіўлення, папроку, прыкрасці, шкадавання.

Эх і надвор’е!

Эх, сынок, сынок...

эцю́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У выяўленчым мастацтве: твор, выкананы з натуры, які з’яўляецца першапачатковым накідам, эскізам, часткай будучага кампазіцыйнага цэлага.

2. мн. Маляванне фарбамі з натуры для практыкавання, загатоўкі эскізаў.

Пайсці на эцюды.

3. Невялікі твор навуковага, крытычнага і пад. характару, прысвечаны якому-н. асобнаму пытанню.

Лінгвістычныя эцюды.

4. Музычны твор віртуознага характару.

Эцюды Чэрні для цымбалаў.

5. Від задання (у музыцы, шахматнай гульні і пад.).

Зборнік эцюдаў для шахматыстаў.

6. Практыкаванне (звычайна імправізацыйнага характару), якое служыць для развіцця і ўдасканальвання тэхнікі артыстычнага майстэрства.

Паказаць э.

|| прым. эцю́дны, -ая, -ае (да 1, 3—5 знач.).

эцю́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяльная плоская скрынка з прыладамі для жывапісу, малявання і месцам для захоўвання эцюдаў.

эшало́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Баявое, аператыўнае пастраенне.

2. Цягнік, а таксама іншы від транспарту спецыяльнага прызначэння для масавых перавозак.

Воінскі э.

Э. з нафтай.

|| прым. эшало́нны, -ая, -ае.

эшафо́т, -а, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

Памост для пакарання.

Э. з шыбеніцаю.

Узысці на эшафот — прынесці сваё жыццё ў ахвяру чаму-н.

|| прым. эшафо́тны, -ая, -ае.