Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фізкульту́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які займаецца фізічнай культурай, спортам.

2. Выкладчык фізкультуры (разм.).

|| ж. фізкульту́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

фікс, У выразе: ідэя фікс (кніжн.) — неадчэпная, навязлівая думка, якая не дае спакою каму-н.

фіксава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; незак., што.

1. Адзначаць на паперы, замацоўваць што-н. у свядомасці, запамінаць.

Ф. усе дробязі.

Ф. у памяці.

2. Канчаткова ўстанаўліваць, замацоўваць.

Ф. тэрмін нарады.

3. Сканцэнтроўваць, накіроўваць.

Ф. увагу.

4. Замацоўваць у пэўным становішчы.

Ф. хворую канечнасць.

5. Апрацоўваць матэрыял хімічным рэчывам для замацавання саставу, формы (спец.).

|| зак. зафіксава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны.

|| наз. фіксава́нне, -я, н. і фікса́цыя, -і, ж.

фікса́ж, -у, м. (спец.).

Хімічны раствор, у якім прамываюць пасля праяўлення фатаграфічную плёнку, пласцінку або адбітак з яе для замацавання відарыса.

|| прым. фікса́жны, -ая, -ае.

Фіксажныя растворы.

фіксатуа́р, -у, м.

Памада для валасоў, для надання патрэбнай формы мужчынскай прычосцы.

фікты́ўны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца фікцыяй.

Фіктыўныя дакументы.

|| наз. фікты́ўнасць, -і, ж.

фі́кус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Трапічная вечназялёная расліна сямейства тутавых з авальнымі лістамі, якая вырошчваецца як дэкаратыўная.

|| прым. фі́кусны, -ая, -ае.

фі́кцыя, -і, ж.

Наўмысна выдуманае становішча, з’ява і пад., якія не адпавядаюць рэчаіснасці і выкарыстоўваюцца як падробка.

філакарты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца філакартыяй.

|| ж. філакарты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. філакарты́сцкі, -ая, -ае.

філакарты́я, -і, ж.

Калекцыянаванне паштовак.

|| прым. філакарты́чны, -ая, -ае.