Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фрахтава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Асоба або ўстанова, якая фрахтуе судны.

фрахтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што.

Наймаць судна для перавозкі грузаў.

|| зак. зафрахтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. фрахто́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

|| прым. фрахто́вачны, -ая, -ае.

фрахто́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Асоба або ўстанова, якая дае судна пад фрахт.

фра́чны гл. фрак.