Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

но́та², -ы, ДМ но́це, мн. -ы, нот, ж.

Афіцыйны дыпламатычны зварот урада адной дзяржавы да другой.

Н. пратэсту.

Вербальная нота — дыпламатычная нота без подпісу, якая прыраўноўваецца да вуснай заявы.

|| прым. но́тны, -ая, -ае.

ноу-ха́у, нескл., н. (спец.).

1. Незапатэнтаваная навукова-тэхнічная, тэхналагічная, камерцыйная, фінансавая і іншая вынаходка або ідэя, якая з’яўляецца камерцыйнай або службовай тайнай, выкарыстоўваецца ў дзейнасці прадпрыемства і прыносіць даход.

Права на ноу-хау.

Ноу-хау ў вытворчасці мабільных тэлефонаў.

2. перан. Індывідуальнае рашэнне якой-н. праблемы; сакрэт вытворчасці.

ноч, -ы, мн. но́чы, начэ́й, нача́м, нача́мі, нача́х, ж.

Частка сутак з вечара да раніцы.

Не спаць начамі.

Зорная н.

Палярная ноч — частка года за Палярным кругам, калі сонца не падымаецца над гарызонтам.

Ноч у ноч — кожную ноч.

Рабінавая ноч — цёмная летняя ноч з громам, маланкай, праліўным дажджом або толькі з бесперапыннымі зарніцамі.

|| ласк. но́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж., но́чанька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж. і но́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. начны́, -а́я, -о́е.

но́ччу, прысл.

У начны час.

Прыехаць н.

но́ша, -ы, ж.

Груз, які пераносіцца на сабе.

Цяжкая н.

|| памянш. но́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

но́шаны, -ая, -ае.

Які быў ва ўжыванні, не новы.

Н. касцюм.

но́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

1. гл. ноша.

2. Ахапак, вязка (сена, саломы, дроў і пад.).

3. Здабыча пчалы за адзін вылет.