Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кватэ́ра, -ы, мн. -ы, -тэ́р, ж.

1. Асобнае жылое памяшканне ў доме, якое складаецца з аднаго або некалькіх пакояў, кухні і інш. і мае асобны ўваход.

Трохпакаёвая к.

Пераехаць у новую кватэру.

2. Памяшканне, якое часова наймаецца ў каго-н. для жылля.

Жыць на прыватнай кватэры.

3. мн. Месца размяшчэння войск у населеным пункце.

Размясціцца на зімнія кватэры.

Галоўная к. (штаб галоўнакамандуючага; уст.).

|| памянш. кватэ́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. кватэ́рны, -ая, -ае.

Кватэрнае размяшчэнне войск.

кватэранайма́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто наймае кватэру.

|| ж. кватэранайма́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

кватэ́рка¹ гл. кватэра.

кватэ́рка², -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Даўнейшая мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты (у 1 знач.).

|| прым. кватэ́ркавы, -ая, -ае.

квахта́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., кво́хча; квахчы́ і квакта́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., кво́кча; квакчы́; незак.

Пра курэй і самак некаторых птушак: ствараць кароткія, адрывістыя гукі.

|| наз. квахта́нне, -я, н. і квакта́нне, -я, н.

квахту́ха і квакту́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ту́х, ж.

Курыца, якая выседжвае або выводзіць куранят.

квач¹, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Вялікі памазок з пакулля, рагожы і пад. для размазвання чаго-н. на якой-н. паверхні.

квач², -а́, м.

Дзіцячая гульня, па правілах якой адзін з удзельнікаў, дагнаўшы другога, павінен дакрануцца да яго.

квашані́на, -ы, ж. (разм.) Халадзец, студзень.

ква́шаны, -ая, -ае.

Атрыманы ў выніку квашання; кіслы.

Квашаная капуста.