Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

квета...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да кветкі (у 1 знач.), кветак, напр.: кветаед (жук), кветалісцік.

кветало́жа, -а, мн. -ы, -ж, н. (спец.).

Расшыраны верх кветаножкі, на якім размешчаны пялёсткі, песцікі і тычынкі кветкі.

кветано́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (спец.).

Частка сцябла, на якой размешчана кветка.

кветано́сны, -ая, -ае (спец.).

Які мае кветкі.

Кветаносныя расліны.

кве́тачніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Прадаўшчыца кветак.

кве́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Орган размнажэння ў раслін з венчыкам з пялёсткаў вакол песціка і тычынак.

Апылкаванне кветак.

2. Травяністая расліна, якая прыгожа і пахуча цвіце.

Палявыя кветкі.

Садовыя кветкі.

|| памянш.-ласк. кве́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. кве́тачны, -ая, -ае.

кве́тка...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да кветак (у 2 знач.), напр.: кветкаводства, кветкаводчы.

кветкаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па кветкаводстве.

кветкаво́дства, -а, н.

Вырошчванне кветак як галіна садаводства.

Трэба развіваць к.

|| прым. кветкаво́дчы, -ая, -ае.

кве́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Градка, клумба, агародзік, дзе растуць кветкі.

К. перад вокнамі.

|| прым. кве́тнікавы, -ая, -ае.